Ізраільскія танкі выйшлі да ўскраіны горада Газа і перарэзалі ключавую дарогу

Ізраільскія танкі

Ізраільскія танкі / twitter.com/AFP/

Армія абароны Ізраіля працягвае праводзіць маштабную зачыстку сектара Газа ад тэрарыстаў. Як паведамляе ў панядзелак AFP, ізраільскія танкі выйшлі да ўскраіны горада Газа і перарэзалі ключавую дарогу, якая злучае поўнач і поўдзень анклава.

Ізраіль гэтае паведамленне не каментуе.

Прэс-служба Арміі абароны Ізраіля заявіла, што ў сектар Газа былі ўведзеныя дадатковыя сілы. Наступ ідзе на поўдні, у цэнтральнай частцы і на поўначы сектара.

Ізраільскія танкі выйшлі да ўскраіны горада Газа і перарэзалі ключавую дарогу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі