Ізраільскія фанаты Metallica патрабуюць зніжак на квіткі на канцэрт

Ізраільскія фанаты Metallica прымусілі любімы гурт знізіць кошты квіткоў на выступ ў Тэль-Авіве амаль удвая. Меламаны абурыліся, палічыўшы, што кошты на квіткі неапраўдана высокія і сталі арганізавана пагражаць гурту байкотам шоў.

Ніжняя планка білетных коштаў на першы за 10 гадоў канцэрт Metallica у Ізраілі была ўсталявана на ўзроўні 159 долараў. Такія расцэнкі здаліся публіцы завышанымі для стадыённага канцэрту, у выніку чаго ў інтэрнэце была запушчана кампанія, якая заклікае прыхільнікаў Metallica байкатаваць шоў.

За некалькі дзён да кампаніі далучыліся тысячы фэнаў. Пагроза такога магутнага байкоту прымусіла мясцовых прамоўтэраў саступіць патрабаванням і зменшыць кошты на квіткі амаль удвая.

Нагадаем, што зара Metallica калясіць па свеце ў межах турнэ ў падтрымку альбома "Death Magnetic".

Паводле @Music
Фота: liveinternet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі