Іваноў: У Лукашэнкі няма грошай плаціць за газ па еўрапейскіх коштах

Выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі, першы віцэ-прэм'ер Расіі Сяргей Іваноў заявіў, што ў Беларусі няма грошай аплачваць расійскі газ па еўрапейскіх коштах.
“Сёння Еўропа плаціць за 1 тысячу кубаметраў газу 314 долараў. Лукашэнка сказаў, што ў яго няма такіх грошай”, — цытуе словы Іванова “Інтэрфакс”.

Пры гэтым ён адзначыў, што цэны на расійскія энерганосьбіты не залежаць ад знешняй палітыкі Расіі. Нагадаем, цяпер Беларусь купляе расійскі газ па 119 долараў за 1 тысячу кубаметраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі