Італьянскі шахцёр 35 гадоў ухіляўся ад працы, пакуль не выйшаў на пенсію
Карла Кані уладкаваўся на працу ў адну з вугальных шахтаў Сардзініі ў 1980 годзе.
Неўзабаве мужчына выявіў, што пакутуе ад клаўстрафобіі і ненавідзіць знаходзіцца пад зямлёй, піша РБК са спасылкай на італьянскую прэсу. Каб не працаваць, ён сімуляваў розныя хваробы — ад амнезіі да гемарою — і прыкідваўся п'яным. Сімптомы вочнай інфекцыі Кані сімуляваў, уціраючы ў вочы вугальны пыл.
Падманваць працадаўцаў італьянцу дапамагалі знаёмыя лекары. Доўгі час Кані правёў дома на паніжаным заробку. Гэта стала магчыма дзякуючы неспрыяльным для вугальнай галіны часам: попыт на вугаль падаў і супрацоўнікі кампаніі атрымлівалі грошы, але не спускаліся ў шахту.
Таму Кані працягваў лічыцца супрацоўнікам горназдабыўнай кампаніі Carbosulcis. Агулам ён падманваў сістэму 35 гадоў. У 2006 годзе, ва ўзросце 52 гадоў, яму ўдалося выйсці на пенсію.
Фота — Reuters