Італія адолела Англію на ЧС па футболе (відэа)

14 чэрвеня адбыліся чарговыя матчы першынства планеты па футболе, якое праходзіць у Бразіліі. Італьянцы ва ўпартай барацьбе атрымалі перамогу над англічанамі — 2:1. Гэта была барацьба роўных і вынік матчу было немагчыма прадказаць.


У той жа час костарыканцы неспадзявана разбілі Уругвай — 3:1. Гэта другая сенсацыя чэмпіянату пасля таго, як 13 чэрвеня Галандыя разграміла Іспанію — 5:1. Яшчэ адзін матч (Кот-д’Івуар — Японія) скончыўся з лікам 2:1.



Сёння, 15 чэрвеня, пройдуць наступныя матчы: Швейцарыя — Эквадор, Францыя — Гандурас, Аргенціна — Боснія і Герцагавіна.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі