Іскі міліцыянераў пра маральную шкоду суддзя разглядала ў будынку міліцыі

Іскі міліцыянераў пра маральную шкоду суддзя разглядала ў будынку міліцыі

Два іскі міліцыянераў пра маральную шкоду суддзя разглядала ў будынку Першамайскага РУУС, піша minsknews.by. На выязное пасяджэнне прыйшлі сілавікі і "запрошаныя жыхары раёна, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі" і стаяць на ўліку ў міліцыі. Абодва парушальнікі, мужчына і жанчына, раней па гэтай справе ўжо былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці і выплацілі штраф. Мінчука нарад міліцыі спыніў уначы на вуліцы Славінскага для праверкі дакументаў. Ён абурыўся, аблаяў міліцыянераў, і яго затрымалі за абразу. Жанчыну прызналі вінаватай у ілжывым выкліку міліцыянераў, якіх яна ў выніку таксама аблаяла.

Як піша выданне, міліцыянеры пачулі падчас згаданых здарэнняў нецэнзурную лаянку і зажадалі кампенсацыі маральнай шкоды. Мужчына мусіць выплаціць 150 рублёў, а жанчына — 250.

"Такія выязныя судовыя паседжанні з'яўляюцца выдатнай формай прафілактыкі правапарушэнняў, — кажа памочніца старшыні суда Першамайскага раёна Яўгенія Лушчык. — Разглядаючы такія пазоўныя заявы перад калектывам вартавых правапарадку і тымі, хто можа пераступіць закон, мы паказваем, што паклёп і абразы не застануцца беспакаранымі".

Справу ў міліцыі разглядала суддзя Кацярына Белан. Яна яшчэ прачытала прысутным лекцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі