Інспектара мытнай службы судзяць за "здраду дзяржаве" проста ў СІЗА-1
![СІЗА ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/sizo_18_12.jpg.webp?itok=T_EZpBBC)
СІЗА ў Мінску / sputnik.by
У СІЗА №1 Мінска ў канцы лютага адбудзецца судовае разбіральніцтва па справе 31-гадовага супрацоўніка мытні Яўгена Гурыновіча. Яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве". Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Паседжанне па справе Гурыновіча запланаванае на 27 лютага.
Праваабаронцы нагадваюць, што пра справу Гурыновіча стала вядома яшчэ ўвосень. Яго судзілі разам з двума калегамі Віктарам Новікам і Уладзімірам Журомскім. Інспектараў мытнай службы абвінавацілі паводле васьмі артыкулаў КК, у тым ліку ў "здрадзе дзяржаве", "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", "перавышэнні службовых паўнамоцтваў", "іншай сацыяльнай варожасці", "стварэнні або ўдзеле ў экстрэмісцкіх фарміраваннях". Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам былі невядомыя.
Справу Гурыновіча, імаверна, вылучылі ў асобную вытворчасць, мяркуюць праваабаронцы. Суддзём на працэсе будзе Яўген Пісарэвіч. Дата судовага паседжання над двума іншымі мытнікамі пакуль не прызначаная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.