Інгушскага апазіцыянера без суда выслалі з Беларусі ў Расію

Інгушскага апазіцыянера без суда выслалі з Беларусі ў Расію

Інгушскага апазіцыянера і блогера Ісмаіла Нальгіева выслалі з Беларусі ў Расію, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ён быў затрыманы ў мінскім аэрапорце 8 траўня. Нальгіеў спрабаваў выехаць у Чэхію, але на памежным кантролі яму паведамілі, што ён — у расійскім спісе асоб, якія знаходзяцца ў вышуку. Спачатку інгушскага дзеяча адвезлі ў міліцыю, пасля — у ізалятар часовага ўтрымання.

Адвакат спрабаваў абскардзіць высылку Ісмаіла Нальгіева, прыпыніць яе, але няўдала. Апазіцыянера выслалі без суда.

Нальгіеў быў адным з лідараў мірных пратэстаў у Інгушэціі супраць перадачы часткі яе тэрыторыі Чачні. Расійскія ўлады пераследуюць актывістаў. Што чакае Ісмаіла Нальгіева, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі