Імпартныя будматэрыялы будуць прадаваць толькі з беларускім сертыфікатам

Імпартныя будматэрыялы будуць прадавацца ў Беларусі толькі пры наяўнасці нацыянальнага сертыфікату адпаведнасці. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў № 658 ад 4 жніўня “Аб узмацненні кантролю якасці імпартаваных будаўнічых матэрыялаў і вырабаў”, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле дакумента, сертыфікацыі падлягае кожная партыя, якая ўвозіцца ў Беларусь. Выключэннем стане прадукцыя, выпушчаная ў дзяржавах — удзельніцах дамовы ад зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года.

Як адзначаецца ў пастанове, рашэнне прынятае дзеля абароны ўнутранага рынку ад ўвозу і выкарыстання будаўнічых матэрыялаў, якія не адпавядаюць абавязковым патрабаванням бяспекі і паказнікам якасці.

 
Пастанова набывае моц з 10 жніўня 2015 года, інфармуе БелаПАН.

Фота: Onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі