Вы тут

ІІХФ хацела перанесці чэмпіянату свету па хакеі 2021 года — аргкамітэт адмовіўся

pixabay.com

Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) разглядае магчымасць пераносу чэмпіянату свету 2021 года, піша rsport.ria.ru са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Раней прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазэль заявіў, што адменены праз каранавірус чэмпіянат свету 2020 года ў Швейцарыі можа быць перасунуты на год наперад. Адпаведна, перанясуцца і наступныя турніры.

Чэмпіянат свету 2021 года павінен прайсці ў Мінску і Рызе.

Цяпер прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі хакея звязаліся з аргкамітэтам чэмпіянату. На перамовах высвятляецца, ці магчымы ўвогуле перанос турніру на іншы тэрмін.

Па выніках перамоваў у Беларускай федэрацыі хакея заявілі, што перанос чэмпіянату не плануецца. "Усё па-ранейшаму", — заявілі сайту by.tribuna.com у прэс-службе федэрацыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.