“Європа з вами!”: лідарка Еўракамісіі зноў прыехала ў Кіеў

Урсула фон дэр Ляен сустракаюць у Кіеве / твітар-акаўнт кіраўніка Еўракамісіі
Урсула фон дэр Ляен сустракаюць у Кіеве / твітар-акаўнт кіраўніка Еўракамісіі

Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен прыбыла ў Кіеў. Яна выклала фота ў сваім твітэр-акаўнце. У планах — сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

"Я падвяду вынікі сумеснай працы, неабходнай для аднаўлення і прагрэсу дасягненняў Украіны на яе еўрапейскім шляху", - гаворыцца ў публікацыі пад фота.

Ніжэй на ўкраінскай мове кіраўнік Еўракамісіі напісала: "Європа з вамі!”.

Твіт лідаркі Еўракамісіі

Гэта не першы візіт у Кіеў кіраўніка Еўракамісіі. Яны ўжо прыязджала сюды для сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім у красавіку гэтага года, нагадвае DW. Тады фон дэр Лейен прыязджала ў Кіеў на цягніку з польскага Пшэмышля, размешчанага на мяжы з Украінай. Акрамя кіраўніка Еўракамісіі ў склад дэлегацыі тады ўваходзіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль, прэм'ер-міністр Славаччыны Эдуард Хегер і шэраг эўрапарлямэнтароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі