Вы тут

Ідзе збор подпісаў за адстаўку кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола

by.tribuna.com

На сайце change.org ідзе збор подпісаў за адстаўку кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола. Маюцца на ўвазе старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў, яго першы намеснік Юрый Вяргейчык, дырэктар дэпартамента судзейства і інспектавання Андрэй Чэпа (у інтэрнэце абмяркоўваецца яго нядаўняе выказванне пра "калгаснікаў"). Балельшчыкі патрабуюць, каб новае кіраўніцтва федэрацыі выбіралася з кандыдатаў, якія маюць "станоўчы вопыт кіравання" і "прамыя адносіны да футбола". Як вядома, Базанаў — палкоўнік у адстаўцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Сёлета яго абралі на пасаду старшыні АБФФ на безальтэрнатыўнай аснове.

Ініцыятары збору подпісаў патрабуюць, каб новае кіраўніцтва федэрацыі распрацавала праграму рэформаў у айчынным футболе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.