І. Казуліна: Сашы прапаноўвалі вызваленне шляхам ганебных уцёкаў з краіны

Першае.
Закранула за жывое грэблівае стаўленне да нашай сям'і. Хоць часам здаецца, што нічога падобнага ўжо не можа вывесці з сябе, цынізм дзівіць. У сваіх лістах мой муж піша, што самы вялікі яго боль і клопат – гэта я. Кожную раніцу ён пачынае з малітвы за маё здароўе.
Другое.
Хацелася б пачуць умовы, на якіх Лукашэнка прапаноўваў Аляксандру вызваленне. Тыя рэчы, якія былі агучаныя яго пасланцом нам, былі непрымальнымі. Гэта было б ганебнымі ўцёкамі з краіны.

Трэцяе.
Дзеці ездзілі на спатканне не ўмольваць бацьку выратаваць маму, а абгаварыць бягучую сітуацыю.

Чацвёртае.
Мы з дзецьмі і ўсе нашы блізкія разумеем Аляксандра, падтрымліваем яго, любім і чакаем яго безумоўнага вызвалення.

Ад Еўрарадыё: Нагадаем, 15 лютага падчас выступу перад журналістамі ў Віцебску Аляксандр Лукашэнка ўзняў тэму палітвязняў. У прыватнасці, ён сказаў, што быў не супраць вызвалення Аляксандра Казуліна. Паводле яго словаў, пра гэта прасілі амбасадары краінаў ЕС, якія спасылаліся на неабходнасць лячэння жонкі Казуліна Ірыны (яна цяжка хварэе). Лукашэнка сцвярджае, што ў Нямеччыну яе мусіў суправаджаць Аляксандр Казулін, але, чамусьці, “адмовіўся”. Цяпер мы ўжо ведаем, што ўлады яму прапанавалі непрымальную ўмову - эміграцыю. Ірына Казуліна адказала на гэтыя словы Лукашэнкі сваім адкрытым лістом.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі