Хворага беларускага турыста не могуць эвакуяваць з тайгі з-за вялікай вагі

Расійскія ратавальнікі не могуць эвакуяваць беларускага турыста з-за яго вялікай вагі. Яму стала дрэнна падчас сумеснага падарожжа па Байкале ў складзе беларуска-украінскай турыстычнай групы. У нядзелю восем ратавальнікаў і адзін медык выехалі да ракі Харамурын, якая знаходзіцца ў Горнай сістэме Хамар-Дабан на ўсходнім узбярэжжы возера Байкал, для аказання дапамогі хвораму беларусу.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі Байкальскага пошукава-выратавальнага атрада, медыкі падазраюць, што ў турыста апендыцыт.

Паколькі беларус важыць каля 130 кілаграмаў, ратавальнікам не ўдаецца вынесці яго самастойна. Цяпер вырашаецца пытанне пра верталёт, які раней не мог вылецець з-за дрэннага надвор’я.

Як адзначылі ратавальнікі, на дадзены момант асноўная частка турыстычнай групы выйшла з маршруту, з хворым у гарах засталіся толькі двое яго сяброў.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі