"Хуткую" ў чэрвені 27 разоў выклікалі пры цеплавых і сонечных ударах

"Хуткую" ў чэрвені 27 разоў выклікалі пры цеплавых і сонечных ударах

Брыгады хуткай меддапамогі з 1 па 12 чэрвеня 27 разоў выязджалі да пацярпелых пры цеплавых і сонечных ударах. Такія лічбы ў каментары агенцтву БЕЛТА назвала прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Найбольшая колькасць такіх выпадкаў зафіксаваная ў Гомельскай (11) і Мінскай (7) абласцях. У Мінску і Гродзенскай вобласці хуткая выязджала да пацыентаў, пацярпелых ад спёкі, чатыры разы, на Брэстчыне — адзін раз.

Медыкі рэкамендуюць у спякоту не выходзіць на вуліцу без асаблівай патрэбы з 11:00 да 17:00. На вуліцы варта трымацца ў ценю, мець пры сабе ваду. Увогуле ў гарачыя дні рэкамендуецца паболей піць. Калі звычайная норма — літр-паўтара вадкасці ў суткі, то ў спякоту можна выпіваць да трох літраў. Спецыялісты раяць мець пры сабе трохі звычайнай пітной вады, каб пры неабходнасці памыць твар, рукі. 

Таксама рэкамендуецца ў спякотнае надвор'е насіць свабодную вопратку з натуральных тканін, адкрыты і камфортны абутак. Варта мець які-небудзь галаўны ўбор — капялюш, хустку, панаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі