Вы тут

Хлопец, які пратэставаў на вежавым кране ў Мінску, на волі і вярнуўся дадому

25-гадовы Дзмітрый Сталяроў, які напярэдадні зладзіў акцыю пратэсту на будоўлі стадыёна “Дынама” ў Мінску і палез на вежавы кран, ужо на волі і вярнуўся дадому ў Віцебск.

“Я ім перадаў дакументы і расказаў аб сваёй праблеме ў падрабязнасцях. Некаторыя факты адразу ж пацвердзіліся. І мяне адпусцілі, паабяцалі, што разбяруцца, прымуць меры. Сеў на цягнік і раніцай быў ужо ў Віцебску. Сёння мне тэлефануюць з разнастайных праваахоўных органаў, збіраюць інфармацыю і паперы, каб аказаць мне юрыдычную дапамогу і прыняць меры”, — распавёў Сталяроў Еўрарарадыё.

Поўная версія інтэрв'ю з Дзмітрыем Сталяровым:

Дзмітрый з будаўнічага крана: “Мяне зразумелі і адпусцілі дадому”