Хлопец рабіў прапанову дзяўчыне і праламаў кранам дах дома (відэа)

У Нідэрландах у невялікім гарадку Ійсельстэйн на дах дома зваліўся аўтакран. З яго дапамогай малады чалавек спрабаваў зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне.

Хлопец на аўтакране мусіў падняцца да акна спальні сваёй каханай, праспяваць ёй песню і зрабіць прапанову. Аднак кран аказаўся незамацаваны, і яго страла звалілася на дах суседняга дома. Калі яе паспрабавалі падняць, яна зноў звалілася і ўчыніла яшчэ большыя разбурэнні. Давялося эваякуяваць жыхароў бліжэйшых дамоў.

Нягледзячы на гэтыя абставіны, дзяўчына дала сваю згоду і шчаслівая пара ўжо святкуе вяселле ў Парыжы, інфармуе РІА "Новости".

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі