ХК "Дынама-Мінск" у гасцях прайграла магнітагорскаму "Металургу" — 1:5

ХК "Дынама-Мінск" у гасцях прайграла магнітагорскаму "Металургу" — 1:5

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" 13 студзеня ў гасцях у магнітагорскага "Металурга" прайграў з лікам 1:5 (1:1, 1:0, 3:0). Адзінай шайбай у "зуброў" на 18-й хвіліне адзначыўся Яўген Лісавец.

Пасля 48 гульняў "Дынама" мае 68 ачкоў і займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі, маючы 21 перамогу і 27 паразаў, розніца шайбаў 117-129.

Наступныя чатыры матчы "Дынама" таксама правядзе на выездзе: 15 студзеня — з уфімскім "Салаватам Юлаевым", 17-га — з омскім "Авангардам", 19-га — з астанінскім "Барысам", 25-га — з рыжскім "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі