Вы тут

ХК "Дынама-Мінск" пакідаюць Пулкінен і Блум

Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Крэйг Вудкрафт / hcdinamo.by

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" пакідаюць Тээму Пулкінен і Джонатан Блум, інфармуе дынамаўская прэс-служба. Фінскі нападаючы і амерыканскі абаронца былі ў складзе беларускага клуба з мінулага года. Пулкінен правёў 50 матчаў, у якіх набраў 29 (15+14) ачкоў, Блум у 35 паядынках набраў 10 (3+7) балаў.

"Дынама" пажадала хакеістам поспехаў у іх далейшай кар'еры.