Хілары Клінтан разыграла сцэнку з пародыяй на Пуціна (відэа)

Былая Дзяржсакратар ЗША і былая першая ледзі краіны Хілары Клінтан спарадыравала прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў часе выступу ў Канадзе. Фрагмент гэтага выступу з’явіўся на сайце YouTube.

Адказваючы на пытанне вядоўцы, ці не збіраецца Клінтан стаць прэзідэнтам Злучаных Штатаў, яна заўважыла, што “існуе працэс” і ён “не такі, як у Пуціна”.

“Ён быў прэм’ер-міністрам пасля таго, як быў прэзідэнтам. І аднойчы ён кажа сабе: “Уладзімір, што ты думаеш наконт таго, каб зноў стаць прэзідэнтам?” — “Думаю, я магу ім стаць” — “Чаму б нам проста не абвясціць пра гэта? Мы скажам Дзмітрыю, што ён можа быць прэм’ер-міністрам” — “Выдатная, выдатная ідэя!” — разыграла Клінтан сцэнку ў асобах на розныя галасы. “Мы маем выбарчы працэс, так”, — падсумавала яна.

Узаемнае непрыязнае стаўленне абодвух палітыкаў даўно не таямніца. Летась Хілары Клінтан параўнага паводзіны Пуціна з тым, што яна бачыла ў пясочніцы ў пачатковай школе, а Пуцін у сваю чаргу заяўляў, што Клінтан ніколі не была “занадта вытанчанай у сваіх каментарах”, але “з жанчынай лепей не спрачацца”.

Згодна з апытаннямі, праведзенымі па замове The Washington Post і тэлекампаніі АВС, больш за палову жыхароў ЗША гатовыя падтрымаць кандыдатуру Хілары Клінтан на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.

Фота: cbsnew.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі