Хакейнае мінскае “Дынама” хоча развітацца з Мацярухіным і Дзюкавым

Хакейнае мінскае “Дынама” хоча развітацца з Мацярухіным і Дзюкавым

Хакейнае мінскае “Дынама” змясціла нападаючага Аляксандра Мацярухіна і абаронцу Рамана Дзюкава ў спіс адмоваў. На працягу 48 гадзін іх можа выбраць любы іншы клуб КХЛ.

“Прессбол” нагадвае, што ў цяперашнім чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі Мацярухін у 24 гульнях не закінуў шайбаў, на яго рахунку толькі пяць выніковых перадач. У сярэднім ён меў 13,28 хвіліны гульнявога часу за паядынак, зарабіў агулам 20 хвілін штрафу. Паказчык карыснасці Аляксандра Мацярухіна — “-2”.

Дзюкаў згуляў за “Дынама” ў 17 матчах, на яго рахунку адна выніковая перадача. Ён меў ў сярэднім па 8,45 хвіліны гульнявога часу за паядынак, зарабіў 12 хвілін штрафу. Паказчык карыснасці Рамана Дзюкава — “-2”.

Бліжэйшы матч мінскае "Дынама" правядзе на сваёй пляцоўцы 31 кастрычніка, калі будзе прымаць маскоўскі "Спартак", пачатак у 19.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі