Хакеісты зборнай Беларусі сёння згуляюць з Францыяй

Хакеісты зборнай Беларусі сёння згуляюць з Францыяй

Хакеісты зборнай Беларусі сёння згуляюць з Францыяй. Матч пачнецца ў 21.15, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 1”. Як вядома, беларуская зборная прайграла першыя чатыры матчы — фінам, чэхам, канадцам і швейцарцам. Яе жорстка раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка.

Галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі Дэйв Льюіс напярэдадні заявіў, што адчувае сябе вінаватым “перад гульцамі, перад федэрацыяй, перад краінай”. Ён спрабуе знайсці прычыны няўдалага выступлення зборнай, але дакладнага адказу яшчэ не мае. Паводле яго слоў, “каманда выходзіць на лёд з нулявой верай у свае сілы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі