Хакеісты “Шахцёра” разграмілі “Брэст” — 9:0

Матчы ў рамках чарговага тура чэмпіянату Беларусі па хакеі прайшлі 13 снежня. “Шахцёр”, які займае першы радок у турнірнай табліцы, у гасцях разграміў “Брэст”, вынік — 0:9.

Астатнія вынікі такія: “Ліда” — “Металург” — 2:9, “Дынама-Маладзечна” — “Віцебск” — 1:4, перадае БелаПАН.

Становішча каманд: “Шахцёр” — 78 ачкоў (32 гульні), “Юнацтва” — 75 (33), “Гомель” — 74 (33), “Металург” — 64 (32), “Нёман” — 58 (34), “Дынама-Маладзечна” — 52 (34), “Хімік-СКА” — 44 (33), “Віцебск” — 39 (34), “Ліда” — 28 (34), “Брэст” — 19 (34), “Магілёў” — 18 (33).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі