Вы тут

Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі ў гасцях "Сочы"

Мінскае "Дынама" паспяхова з'ездзіла ў Сочы / twitter.com/hcdinamoby

У нядзелю хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ разграмілі ў гасцях "Сочы" — 7:3 (1:1, 3:1, 3:1). Яны сапсавалі першы матч Андрэю Назараву ў якасці галоўнага трэнера гэтай расійскай каманды. У мінчукоў шайбы закінулі Раман Гарбуноў (10-я хвіліна), Уладзімір Алістраў (22), Лукас Бенгтсан (29), Марыё Кемпе (37 і 50) і Павел Варфаламееў (44 і 60).

5 кастрычніка дынамаўцы згуляюць у гасцях з "Ак Барсам".

twitter.com/hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.