Хакеіст Алекс Гальчанюк не хоча гуляць за зборную Беларусі

Пра гэта 19-гадовы спартсмен з беларускімі каранямі заявіў у інтэрв’ю “Прэсболу”. Са словаў Алекса, з ім звязваліся прадстаўнікі беларускай Федэрацыі хакею, але ён застаецца верным амерыканскаму спорту.


Хлопец сочыць за справамі беларускага хакею, але прызнаецца, што яго больш турбуе зборная ЗША. Кантынентальнай хакейнай лігай ён не цікавіцца з-за недахопу часу.



Алекс Гальчанюк нарадзіўся ў ЗША. Ён сын беларускага хакеіста Аляксандра Гальчанюка, які іміграваў у Амерыку і цяпер працуе там у якасці трэнера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі