Hair Peace Salon пакажуць "Джэнтэльмена" шырокай публіцы

Джэнтльмены беларускага року гурт Hair Peace Salon ладзіць вялікую прэзентацыю свайго дэбютнага альбома. Апроч уласна песень з пласцінкі “Gentleman”, прыхільнікаў гурта чакаюць хіты і сюрпрыз — новая песня з вакалісткай “Аканы” Ірэнай Катвіцкай.

“Будзе дуэт з праектам “Акана” — Ірэна Катвіцкая выйдзе з намі на сцэну, — распавядае вакаліст гурта Алег Вяль. — Наша сумесная праца фолк-песня “Гарэла сасна”, якую мы перарабілі пад наш стыль і спалучылі з манерай спеващ Ирэны. Мы плануем выканаць гэтую песню. Таксама будуць старыя песні ад нас, усім вядомыя. Будзе шмат сяброў — збяруцца людзі ўжо знаёмыя паміж сабой. Спадзяюся. Будзе панаваць простая і сяброўская атмасфера”.

Выступ Hair Peace Salon адбудзецца ў "Рэпабліку" 11 кастрычніка ў межах праекту “СТАрт” пры падтрымцы кампаніі “СтаЛогистик”. Уваход на канцэрт — вольны. Дарэчы, у хуткім часе песня "Сасна гарэла" будзе прэзентаваная на Еўрарадыё! Чакайма!

Фота прадстаўленае гуртом

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі