Вы тут

Гурт IOWA выпусціў альбом "#людимаяки"

Каця Іванчыкава

Гурт IOWA выпусціў альбом "#людимаяки". Ён — трэці па ліку. Музыкі эксперыментуюць з гучаннем, спалучаюць гітарныя партыі, ударныя і электроніку.

IOWA — найбольш паспяховы гурт з заснаваных у Беларусі калектываў. Ужо некалькі гадоў музыкі жывуць і працуюць у Расіі. Альбом "#людимаяки" быў запісаны гуртом у абноўленым складзе: да аўтаркі тэкстаў і салісткі Каці Іванчыкавай, аўтара музыкі і гітарыста Леаніда Цярэшчанкі і дыджэя і барабаншчыка Васіля Буланава далучыўся басіст і клавішнік Аляксандр Гаўрылаў.

"Хачу, каб песні з новага альбома лячылі людзей, натхнялі", — кажа Каця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.