Гурт Amaroka выканаў жаданні спартоўкі Аліны Талай (відэа)

Мінскі гурт Amaroka прэзентаваў кліп на песню "Razryvaješ" са свайго новага альбома "Pastka". Ролік — пяты па ліку ў кліпаграфіі гурта, створаны рэжысёрам Аляксандрам Крупінай пры падтрымцы "Арт-Сядзібы".


У кліпе знялася прызёр Чэмпіянатаў свету і Еўропы па бегу з бар'ерамі, лёгкаатлетка Аліна Талай, а таксама маленькая сабачка Моніка, навагоднія жаданні якіх і выконваюць музыкі Amaroka.


Па словах лідара каманды Змітра Афанасенкі, вясёлае відэа з'яўляецца святочным падарункам фэнам гурта і ўсім аматарам беларускай музыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі