Гуманітарная паўза ў сектары Газа і вызваленне закладнікаў пачнуцца ў пятніцу

Біньямін Нетаньягу каля фота закладнікаў

Біньямін Нетаньягу каля фота закладнікаў / twitter.com/IsraeliPM

Гуманітарная паўза ў сектары Газа пачнецца 24 лістапада ў 7:00, перадае МЗС Катара. Перамір'е запланаванае на чатыры дні.

У гэты ж дзень плануецца вызваліць першую групу закладнікаў — 13 чалавек. Спіс закладнікаў, якіх плануецца вызваліць, перададзены спецслужбам Ізраіля. Агулам ХАМАС абяцае вызваліць 50 закладнікаў, Ізраіль — па тры палесцінцы за кожнага закладніка.

Частка з тых, каго плануюць вызваліць у першую чаргу, — пажылыя жанчыны і дзеці, перадае Бі-Бі-Сі са словаў прадстаўніка МЗС Катара. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі