Вызваленне закладнікаў у Газе пачнецца не раней за пятніцу

У сектары Газа

У сектары Газа / twitter.com/idfonline

Вызваленне закладнікаў у Газе пачнецца не раней за пятніцу. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэм'ер-міністра Ізраіля. Раней меркавалася, што перамір'е ў сектары Газа і вызваленне закладнікаў пачнецца раніцай у чацвер.

Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", па адной версіі ХАМАС своечасова не ратыфікаваў пагадненне, па іншай — Ізраіль не атрымаў спісу закладнікаў, якія павінны быць вызваленыя ў першы дзень. А гэты механізм з'яўляецца часткай здзелкі. У ізраільскім урадзе кажуць, што неабходна ўрэгуляваць нязначныя пытанні, і гэта будзе зроблена 23 лістапада.

Ізраіль не будзе публікаваць даныя закладнікаў да іх вызвалення, каб не даваць сем'ям ілжывых надзей, калі здзелка сарвецца.

Напярэдадні стала вядома, што дасягнута пагадненне аб вызваленні 50 ізраільцян, якіх у сектары Газа ўтрымлівае ХАМАС. Гэта грамадзянскія асобы — жанчыны і дзеці, захопленыя падчас атакі тэрарыстаў 7 кастрычніка. У адпаведнасці з пагадненнем, у Газе будзе абвешчана чатырохдзённае перамір'е для дастаўкі гуманітарнай дапамогі, а Ізраіль вызваліць некаторых палесцінскіх зняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі