Дасягнута пагадненне аб вызваленні 50 ізраільцян, якіх утрымлівае ХАМАС

Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа

Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа / twitter.com/idfonline

Дасягнута пагадненне аб вызваленні 50 ізраільцян, якіх у сектары Газа ўтрымлівае ХАМАС. Гэта грамадзянскія асобы — жанчыны і дзеці, захопленыя падчас атакі тэрарыстаў 7 кастрычніка. Пра здзелку афіцыйна аб'явілі ўлады Катара, якія былі пасярэднікам у перамовах. У адпаведнасці з ім, у Газе будзе абвешчана чатырохдзённае перамір'е для дастаўкі гуманітарнай дапамогі, а Ізраіль вызваліць некаторых палесцінскіх зняволеных, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

У МЗС Катара адзначаюць, што "колькасць вызваленых будзе павялічана на пазнейшых этапах рэалізацыі пагаднення". Як вядома, ХАМАС утрымлівае да 240 закладнікаў.

Раней урад Ізраіля ўхваліў пагадненне з ХАМАС. У адпаведнасці з ім, на працягу 4 дзён у сектары Газа будуць спынены баявыя дзеянні. Дазваляецца дастаўка гуманітарнай дапамогі і паліва.

Чакаецца, што першых закладнікаў вызваляць у чацвер. Вызваленне будзе адбывацца паэтапна — прыкладна па 12 чалавек за дзень.

Ізраіль апублікаваў спіс з 300 палесцінцаў, якія могуць быць вызваленыя ў адпаведнасці са здзелкай, заключанай з ХАМАС. Большасць з іх — маладыя мужчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі