ГУМ патрабуе 28 мільёнаў рублёў з удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў

ГУМ выставіў 28-мільённы рахунак удзельнікам прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня. Пра гэта паведаміў моладзевы актывіст АГП Міхаіл Пашкевіч.
Паводле яго слоў, кіраўніцтва ўнівермагу аргументуе сваю патрабаванне тым, што маніфестанты сарвалі працу крамы і зрабілі шкоду ў памеры на 28 мільёнаў рублёў.

Пашкевіч таксама паведаміў, што ў матэрыялах КДБ, якія яны прадставілі міліцыі, фігуруе не 14, а 27 актыўных удзельнікаў вулічнай акцыі. Такім чынам, колькасць фігурантаў крымінальнай справы можа павялічыцца.

“Наша ніва”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі