Гульца зборнай Беларусі па хакеі Аляксея Савіна збілі “Жыгулі”

Сёння стала вядома пра трагічную і выпадковую смерць гульца хакейнага клуба “Юнацтва-Мінск” і члена нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксея Савіна. Ён загінуў учора ўвечары ў Чалябінску, сваім родным горадзе.
Як паведамілі Еўрарадыё ў дзяжурнай частцы ДПС ДАІ Чалябінску, трагедыя адбылася ў 22:15 па мясцовым часе. На ўскраіне горада, у так званым спальным раёне, на перакрыжаванні аўтамашына “Жыгулі” дзевятай мадэлі паварочвала направа і не прапусціла Аляксея Савіна на ровары...

Еўрарадыё датэлефанавалася ў Чэлябінск да першага трэнера Аляксея. У свой час Савін гуляў за мясцовы клуб “Мечел”, трэнерам якой і зараз працуе Віктар Труфанаў:


Віктар Труфанаў: “Ён у нас вырас: вельмі даўно і шмат гуляў. Аб ім можна толькі добрае сказаць, і нават не з-за таго, што нешта адбылося. Вельмі любіў хакей. Хлопец з вялікай самааддачай. Цяжка так гаварыць...


Калі ён гуляў у зборнай Беларусі, то ўзровень у яго вельмі добры. У Чалябінску ён падключаўся ў зборную рэгіёнаў, калі быў юніёрам. А наш рэгіён самы моцны і вядучы ў Расіі. Зараз, канешне, у нас усе ў шоку ад таго, што адбылося”.


На гэты момант журналістам “Еўрапейскага радыё” стала вядома, што па факце гібелі Аляксея Савіна будзе распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі