Гучаць заклікі да байкоту прэзідэнцкіх выбараў у Францыі

Лідэр Нацыянальнага фронту Францыі Жан-Мары Ле Пэн заклікаў сваіх
прыхільнікаў ня ўдзельнічаць у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, каб не
аддаваць голас ні за Нікаля Сарказі, ні за Сегален Руаяль. Пра гэта палітык заявіў падчас шматтысячнага шэсця ў Парыжы ў памяць легендарнай Жаны д'Арк, якое адбылося 1 траўня ў Парыжы.

Нагадаем, што ў першым туры за Ле Пэна аддалі галасы 3,8 мільёны выбаршчыкаў. Прагназуецца, што ў другім туры большасць з іх прагаласуюць за Сарказі.