Грып прыйдзе ў канцы студзеня

Пра гэта са спасылкай на загадчыцу эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірыну Глінскую піша "Наша Ніва".
 
Паводле яе слоў, захворванне чакаецца сярэдняй інтэнсіўнасці. Пры гэтым спецыяліст падкрэсліла, што шмат залежыць ад кожнага чалавека, і заклікала вакцынавацца ад грыпу.
 
"Калі прышчэпліваецца 10—20% насельніцтва, то працуе толькі індывідуальны імунітэт, а калі 70—80%, то і калектыўны. Гэта азначае, што дзякуючы значнай колькасці прышчэпленых не хварэюць і тыя, хто не вакцынаваўся", — распавяла Глінская падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску.
 
Намеснік галоўнага ўрача "Гарадской дзіцячай інфекцыйнай бальніцы" Тамара Лісіцкая адзначыла, што 50% захварэлых на грып у мінулым годзе — дзеці. Спецыяліст таксама заклікала прышчэпліваць іх ад грыпу. 
 
Фота: www.flickr.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі