Грузчыка забілі за дэмпінгавыя цэны на паслугі

Пракуратура Мінска накіравала ў суд Цэнтральнага раёна сталіцы матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да двух жыхароў Слуцкага раёна (1980 і 1984 гадоў нараджэння), якія доўгі час нелегальна працавалі на рынку ў Ждановічах. Яны абвінавачваюцца ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнула смерць, а таксама ў рабаванні.

Як паведамляе БелаПАН, у чэрвені гэтага года мужчыны збілі свайго калегу, 45-гадовага мінчука, які таксама нелегальна працаваў на рынку. Прычынай стала тое, што ён ацэньваў свае паслугі па разгрузцы плодаагародніннай прадукцыі не ў 250 тысяч рублёў, што было негалосна ўстаноўлена, а ў 150 тысяч. Пасля бойкі пацярпелы памёр на месцы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі