Групу нелегальных мігрантаў з цеплавізарамі злавілі пад Гроднам

Групу нелегальных мігрантаў з цеплавізарамі злавілі пад Гроднам

Групу мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці праз мяжу ў Польшчу, затрымалі беларускія памежнікі 14 сакавіка. 

Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, нелегалаў затрымалі непасрэдна ў момант пераадолення сігналізацыйнага комплексу. У Беларусь яны прыбылі з Масквы на ​​аўтамабілі па трасе М-1 і адразу накіраваліся да мяжы. Нелегалы мелі пры сабе добрае абсталяванне — сродкі для пераадолення сігналізацыйных комплексаў, а таксама цеплавізары.

Усіх парушальнікаў затрымалі і змясцілі ў ІЧУ Гродзенскай памежнай групы. Ім пагражае адміністрацыйная адказнасць за парушэнне дзяржаўнай мяжы, памежнага рэжыму і правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць асобаў, якія маюць дачыненне да арганізацыі незаконнай міграцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі