Групе па зборы подпісаў за адмену кантрактаў адмоўлена ў рэгістрацыі

Цэнтрвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групе па зборы подпісаў за ўнясенне ў парламент праекту змен у Працоўны кодэкс, якія адмяняюць прымусовыя кантракты. Такое рашэнне прынята 26 чэрвеня па выніках разгляду заканадаўчай ініцыятывы. Падставай для адмовы стала негатыўнае заключэнне Міністэрствы юстыцыі на падрыхтаваны ініцыятыўнай групай законапраект. Па меркаванні службоўцаў, ён не адказвае патрабаванням закона “Аб нарматыўна-прававых актах”. Акрамя таго, падчас праверак Цэнтрвыбаркамам было выяўлена, што з 500 чальцоў ініцыятыўнай групы пяцёра не давалі згоды на ўключэнне ў яе склад.

Чальцы ініцыятыўнай групы прапаноўвалі заканадаўча замацаваць у Працоўным кодэксе норму, якая будзе абавязваць наймальнікаў складаць кантракты толькі са службовымі асобамі. Астатнія ж працаўнікі не павінны быць звязаныя кароткатэрміновымі кантрактамі.

Белорусский партизан” заўважае, што ў Беларусі яшчэ не было выпадкаў, каб грамадзяне скарысталіся сваім канстытуцыйным правам заканадаўчай ініцыятывы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі