Група злодзеяў "абчысціла" склад, схаваўшыся ў скрынках

УНІАН адзначае, што выпадак уразіў нават дасведчаных аператыўнікаў. Высветлілася, што зламыснікі распрацавалі арыгінальную схему злачынства. Каб патрапіць у склад, яны раней, пад выглядам прадпрымальнікаў, афіцыйна арэндавалі ў адміністрацыі асобную ячэйку, нібыта, для захоўвання тавараў.



Напярэдадні ўдзень злодзеі завезлі туды 40 картонных скрынак. Ахоўнікі складу і не здагадваліся, што яны пустыя, за выключэннем дзвюх, у якіх схаваліся зламыснікі. Пасля заканчэння працоўнага дня яны вылезлі са схованкі і пачалі рабаваць тавар у суседніх ячэйках. Злодзеі напакавалі свае скрынкі чужымі жаночымі сумкамі і абуткам ды схаваліся зноў.



Аднак раніцай вывезці ў скрынках скрадзенае не ўдалося. Дваіх злодзеяў міліцыянты знайшлі ў скрынках, пазней затрымалі яшчэ 6 чалавек.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі