Гродзенскі школьнік напаў з нажом на абменны пункт

Дзесяцікласнік адной з гродзенскіх школ паспрабаваў абрабаваць абменны пункт, перадае БЕЛТА. Удзень падчас тэхнічнага перапынку, калі касір выйшла з абменніка, школьнік падышоў да яе і, пагражаючы нажом, запатрабаваў адкрыць памяшканне.
Да шчасця касіра, ключ у замку зламаўся, і наведвальнікі крамы, якія стаялі каля пункта, западозрылі нядобрае. Злачынцу давялося збегчы.

Ужо ўвечары таго ж дня малады чалавек быў выпадкова затрыманы. Участковы інспектар, праводзячы праверку па сямейным скандале, выклікаў на гутарку маладзёна, які па прыкметах быў падобны да налётчыка.

Аднак той чамусьці не з'явіўся. Магчымае супадзенне выклікала абгрунтаванае падазрэнне, і неўзабаве хлопца даставілі ў міліцыю.

Напачатку школьнік усё адмаўляў, але пасля праверкі праз дэтэктар ілжы прызнаў сваю віну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі