Гродзенскі "Нёман" разграміў "Іслач" з хакейным лікам (відэа)

Гродзенскі "Нёман" разграміў "Іслач" з хакейным лікам (відэа)

Гродзенскі "Нёман" разграміў "Іслач" з хакейным лікам — 6:0. Два галы на рахунку Аляксея Лягчыліна. Гэта быў паядынак 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

У іншым матчы брэсцкае "Дынама" выйграла ў жодзінскай каманды "Тарпеда-БелАЗ" — 2:0. Усе два галы забіў украінскі легіянер Аляксей Хабленка. "Слуцк" у гасцях выйграў у "Смалявічаў" — 2:1.

Тур пачаўся ў пятніцу, калі "Прамень" перамог мінскае "Тарпеда" — 3:1. У суботу салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0, БАТЭ перамог "Дняпро" — 3:1, "Віцебск" з такім жа лікам выйграў у "Мінска". У панядзелак, 17 верасня. пройдзе апошні матч, у якім сустрэнуцца "Гомель" і "Гарадзея", пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

 Лідыруе БАТЭ — 51 ачко, "Віцебск" мае 44, "Шахцёр" і мінскае "Дынама" — па 42 ачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі