Гродзенская міліцыя выяўляе футбольных фанатаў сярод школьнікаў
![Гродзенская міліцыя выяўляе футбольных фанатаў сярод школьнікаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/fanaty-1611.jpg.webp?itok=VC-ncDdq)
Гродзенская абласная міліцыя накіравала па школах рэгіёна запыты, каб выявіць футбольных фанатаў сярод школьнікаў, паведамляе сайт фанатаў belultras.by.
У дакуменце міліцыянты просяць педагогаў даць разгорнутую інфармацыю наконт навучэнцаў, якія "актыўна ўдзельнічаюць у футбольных матчах у якасці фанатаў якіх-небудзь футбольных клубаў, уваходзяць у якія-небудзь субкультурныя напрамкі і моладзевыя групоўкі".
Адзначаецца, што з такімі школьнікамі будзе весціся прафілактычная работа, каб яны не здзяйснялі супрацьпраўныя дзеянні.
![Гродзенская міліцыя выяўляе футбольных фанатаў сярод школьнікаў](/sites/default/files/paragraphs/image/fanaty-1611.jpg)