Вы тут

Гродзенец зрабіў піцу з Нотр-Дамам

hrodna.life

У гродзенскім Pizzatruck зрабілі піцу з выявай Нотр-Дама, піша hrodna.life. 

Аўтарам незвычайнага кулінарнага вырабу стаў гродзенскі піццаёла Павел Максімчык. Хлопец вядомы тым, што гатуе піцы з партрэтамі знакамітых асоб. А ў сакавіку, да Дня Волі, ён зрабіў піцу з "Пагоняй". 

Сабор Парыжскай Божай Маці моцна пацярпеў падчас пажару 15 красавіка.