"Гроднааблсаюздрук" прапанаваў А. Зарэмбюку падпісацца на незалежныя газеты

Адзін з лідэраў Руху "За Свабоду" на Гродзеншчыне, жыхар Мастоў Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ на свой ліст ад дырэктара прадпрыемства "Гроднааблсаюздрук" Тадэвуша Валчкевіча.
Нагадаем, два тыдні таму Зарэмбюк накіраваў заяву кіраўнікам РУП “Белпошта” і "Гроднааблсаюздрук" у справе незалежных выданняў “Газета Слонімская” і “Новы Час”. Першым ён прапанаваў уключыць гэтыя газеты ў падпісныя каталогі, а другім - пачаць іх распаўсюджваць праз шапікі.

Адказ прыйшоў толькі ад "Гроднааблсаюздруку". У ім гаворыцца: "З  газетамі “Новы Час” і “Газета Слонімская” не заключаны дамовы на распаўсюд, таму што тое, з кім заключаць дамовы, гэта прэрэгатыва прадпрыемства. Раім вам звярнуцца ў "Белпошту" і падпісацца на выданні, а таксама звярнуцца да прыватных распаўсюджвальнікаў гэтых выданняў". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі