Грашовыя даходы беларусаў працягваюць зніжацца

Грашовыя даходы беларусаў працягваюць зніжацца

Грашовыя даходы беларусаў працягваюць зніжацца. Як сведчыць дадзеныя Белстата, за першыя сем месяцаў 2016-га яны знізіліся на 7% у параўнанні з аналагічным паказчыкам мінулага года. Гэта самае значнае падзення са студзеня 2015 года, адзначае БелаПАН.

У студзені 2016 года зніжэнне склала 5,4% да студзеня 2015 года, у студзені-лютым — 6,4%, студзені-сакавіку — 6,5%, студзені-красавіку — 6,8%.

За сем месяцаў у агульным аб`ёме грашовых даходаў аплата працы займае 61,7%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,2%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 24,1%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 6%.

На думку экспертаў, рост даходаў насельніцтва ў 2016-2020 гадах будзе вельмі сціплым. Дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык мяркуе, што эканоміка будзе расці на лічаныя працэнты. "Ніякіх рэсурсаў, каб павышаць даходы насельніцтва больш хуткімі тэмпамі, у дзяржавы сёння (ва ўмовах значных выплат па ўнутраных і знешніх даўгах) няма", — заўважае эксперт.

Між тым Мінэканомікі чакала, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2016 года знізяцца на 1,5% да адпаведнага перыяду 2015 года, а ў першым паўгоддзі будуць на леташнім узроўні. Пры гэтым паводле вынікаў дзевяці месяцаў вырастуць на 0,1%, паводле вынікаў 2016 года — на 0,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі