Грамадзянін Манголіі спрабаваў перасячы беларускую мяжу па пашпарце сябра

Беларускія памежнікі ў пункце пропуску "Брэст" затрымалі грамадзяніна Манголіі. 25-гадовы пасажыр цягніка Масква-Прага прад'явіў дакумент на чужое імя.
Са слоў затрыманага, у яго пашпарце адсутнічала шэнгенская віза. Таму, каб выехаць за мяжу, ён набыў патрэбны дакумент у свайго суайчынніка.

Цяпер ён затрыманы для наступнага разгляду. У Памежным камітэце распавялі, што ў службовай практыцы быў выпадак, калі памежнікі затрымалі нават аднаго з блізнюкоў, які спрабаваў нелегальна выехаць па пашпарце брата.

Пасля гэтага задача адрозніць мангола ад мангола зусім не здаецца нечым невыканальным, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі