Вы тут

Грамадская ініцыятыва назвала імёны супрацоўнікаў НКУС, датычных да расстрэлаў

Мемарыял у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля вёскі Кабылякі​ / zautra.by

Грамадская ініцыятыва "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" ўпершыню апублікавала спіс супрацоўнікаў аршанскага аддзялення Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), якія датычныя да масавых расстрэлаў людзей з сярэдзіны 1930-х да пачатку 1950-х гадоў.

У спісе налічваецца 22 прозвішчы. Гэта рускія, украінцы, беларусы, габрэі. Як відаць з кароткіх біяграфій, некаторыя з супрацоўнікаў НКУС пасля былі самі рэпрэсаваныя і расстраляныя, іншыя дажылі да сталага ўзросту, сталі персанальнымі пенсіянерамі саюзнага значэння.

З 90-х гадоў аршанскія актывісты збіраюць інфармацыю і дакументы не толькі пра рэпрэсаваных у Аршанскім раёне, але і пра тых, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.