Грабоўскі і Касціцын ледзь не пабіліся паміж сабой у матчы НХЛ (відэа)

Падчас чарговага матчу НХЛ паміж Манрэалем і Таронта, які мінуў 8 лістапада, ледзь не адбылося бойкі паміж беларусамі Міхаілам Грабоўскім і Сяргеем Касціцыным. Яны прадстаўляюць розныя клубы. Інцыдэнт адбыўся пасля таго, як Касціцын-малодшы жорстка атакаваў Грабоўскага. У адказ Міхаіл штурхнуў свайго суайчынніка, аднак суддзі стрымалі беларусаў. Пасля матчу, у якім клуб Грабоўскага “Таронта” перамог 6:3, Міхаіл адзначыў, што не мае добрых пачуццяў да свайго старога клуба.

“Рады, што ўдалося перамагчы Манрэаль, у якім я выступаў ў мінулым сезоне. У гэтым клубе ў мяне няма сяброў. У складзе “Канадыенс” павагу выклікае Саку Койву”, — цытуе словы Грабоўскага “Прэсбол”.

Нагадаем, абодва хакеісты з’яўляюцца лідэрамі беларускай зборнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі