Рыхтуйце парасоны: якім будзе надвор'е ў гэтыя выходныя

Рыхтуйце парасоны: якім будзе надвор'е ў гэтыя выходныя

Выходныя ў Беларусі пачнуцца без дажджоў. У суботу, 17 верасня, толькі па поўначы краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, расказалі ў Гідраметцэнтры.

“Вецер паўднёва-заходні ўмераны, удзень імпэтны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4..+9°С, максімальная ўдзень +13..+19°С”, — кажуць сіноптыкі.

А нядзеля, 18 верасня, будзе дажджыстай. Ноччу па поўдні, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, удзень па паўднёвым усходзе месцамі чакаюцца моцныя дажджы.

“Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4..+11°С, максімальная ўдзень +10..+16°С”, — распавядаюць у Гідраметцэнтры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі