Google плануе прадаваць свае смартфоны яшчэ танней — ад 30 да 50 долараў

Кампанія Google зусім незадаволеная ходам продажаў сваіх смартфонаў, што выпускаюцца ў межах праграмы Android One і мяркуе, што ўся справа ў высокіх коштах, якія цяпер трымаюцца на ўзроўні 100 долараў.

Смартфоны Android One прадаюцца ў некалькіх краінах і вырабляюцца мясцовымі кампаніямі. Іх асноўная перавага перад іншымі недарагімі прыладамі ў тым, што яны працуюць на найноўшай версіі Android і гарантавана атрымліваюць абнаўленні аперацыйнай сістэмы ў ліку першых (як смартфоны Nexus), паведамляе iguides.ru.

Паводле звестак брытанскага выдання Financial Times, Google дамовіўся з некалькімі індыйскімі вытворцамі аб выпуску смартфонаў, якія будуць каштаваць удвая меней — ад 30 да 50 долараў. Якія тэхнічныя характарыстыкі яны будуць мець, пакуль невядома. Мяркуецца, што больш нізкая цана дапаможа Google павялічыць папулярнасць Android One.

Фота: techpp.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі